Сегодня 01 Января, Понедельник
Дата последнего обновления: 01 Января 2018 года 17:59

Официальные ресурсы


      
Отдел загса Пружанского райсиполкома


Сёлета ў календары нямала юбілейных дат, большасць з якіх прыпадае на канец года. Справа ў тым, што многія службы і органы былі створаны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У работнікаў органаў ЗАГС таксама сёлета свята: 18 снежня споўнілася роўна сто гадоў, як была створана служба запісу актаў грамадзянскага стану. Гэтая падзея і стала нагодай для святочнага канцэрта, які прайшоў у мінулую пятніцу 15.12.2017 ў малой зале Палаца культуры г. Пружаны.

Прыемныя словы, шчырыя віншаванні, памятныя падарункі, кветкі. Значнасць справы, якой займаюцца людзі, што звязалі свае працоўныя будні са службай запісу актаў грамадзянскага стану, падкрэсліла старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк. Асаблівыя словы ў адрас работнікаў ЗАГСа знайшла і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Т.Ю.Гаманчук. Шмат узнагарод было ўручана не толькі тым, хто сёння займаецца любімай справай, але і тым, хто ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку: грамату раённага Савета дэпутатаў атрымаў  кіраўнік спраў Сухопальскага сельвыканкама С.М.Кабылкевіч, падзячныя лісты райвыканкама - кіраўнікі спраў Пружанскага сельвыканкама Н.А.Касцючэнка і Ружанскага сельвыканкама Н.В.Юрэня адпаведна, грамату раённага аб'яднання прафсаюзаў - галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС В.У.Пракапеня. Да слова, віншавальныя адрасы ад імя старшыні аблвыканкама А.В.Ліса знайшлі былых загадчыцу ЗАГСа Л.У.Дземідовіч і інспектара аддзела Л.У.Смецюх.

Пастараліся не абдзяліць увагай і людзей, якія шмат гадоў працавалі сакратарамі ў сельскіх Саветах і з гэтай пасады пайшлі на пенсію.

На ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя службы сярод гасцей, якія прыйшлі павіншаваць калектыў аддзела ЗАГС райвыканкама, былі протаіерэй Міхаіл Носка і ксёндз Вінцэнт Сяўрук.

Творчую "разынку" прыўнеслі ва ўрачыстасць самадзейныя артысты. 

... Хоць злучаць вузамі шлюбу не адзіны абавязак работнікаў ЗАГСа, усё-роўна гэтая служба асацыюецца ў людзей у першую чаргу з вяселлем. Таму як на вяселлі, дзе кожнаму госцю ўручаюць кавалачак каравая, у фінале мерапрыемства кожны прысутны ў глядацкай зале атрымаў духмяную здобу -- часцінку свята, якое панёс з сабою.