Сегодня 14 Июля, Пятница
Дата последнего обновления: 14 Июля 2017 года 10:31

Официальные ресурсы


      
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Ганцаўшчыне
3 ліпеня 2017 года на Ганцаўшчыне адбылося святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Кранальным у час цэнтральнага дзейства урачыстасцей з нагоды свята стала ўшанаванне залатых юбіляраў сямейнага жыцця.
1 ліпеня 1967 года Баландзюк Уладзімір Емяльянавіч і Тамара Сяргееўна, а таксама Коўш Мікалай Іванавіч і Ніна Антонаўна далі адзін аднаму клятву кахання і вернасці на ўсё жыццё. Стварылі сям’ю - маленькую часцінку нашай Радзімы.
Вельмі прыемна, что сваё залатое вяселле гэтыя пары святкавалі ў год, калі органы запісу актаў грамадзянскага стану Рэспублікі Беларусь адзначаюць свой стогадовы юбілей са дня ўтварэння.
50 і 50 – разам гэта сто гадоў шчасця і кахання.
У такі ж летні і сонечны дзень, 50 гадоў таму назад, юбіляры, шчаслівыя і закаханыя, зарэгістравалі свой шлюб.
3 ліпеня 2017 года іх імёны занесены ў Кнігу ганаровых юбіляраў сямейнага жыцця Ганцавіцкага раёна, у якой яны паставілі свае асабістыя подпісы на доўгую памяць нашчадкам аб гэтым цудоўным свяце.
А як прыгожа яны закружыліся  ў чароўным вальсе!
У знак пацвярджэння пяцідзесяцігадовага юбілея сям’і Коўш і сям’і Баландзюк начальнікам аддзела ЗАГС Ганцавіцкага райвыканкама Наталляй Іванаўнай Гардзей уручана юбілярам  сімвалічнае пасведчанне аб залатым вяселлі.
Юбіляры атрымалі кветкі і падарункі ад кіраўніцтва раёна і моцныя апладысменты ад усіх удзельнікаў свята.